Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкі раён

Міхаіл Міхайлавіч Янчук нарадзіўся 28 мая 1950 г. у в. Яцкавічы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Атрымаў вышэйшую геадэзічную адукацыю ў Навасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкаў і картаграфіі ў 1972 г. У 1970–1980-я гг. працаваў у геадэзічных экспедыцыях на Камчатцы і ў Сібіры.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Дамачаўскі раён з цэнтрам у г. п. Дамачава ў складзе Брэсцкай вобласці.

Першы касцёл у в. Чарнаўчыцы Берасцейскага павета ВКЛ (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) з’явіўся яшчэ ў канцы ХV ст., калі вёскай валодалі Іллінічы. Храм у гонар Прасвятой Троіцы пабудаваны ў 1585–1595 гг. на сродкі ваяводы Мікалая Хрыстафора Радзівіла «Сіроткі».

Лідзія Іванаўна Асіюк нарадзілася 6 сакавіка 1920 г. у в. Барысы Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Дамачаўскага пассавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.

 

 

Сядзібна-паркавы ансамбль ХVІІІ ст. у в. Скокі Брэсцкага раёна – помнік архітэктуры барока і садова-паркавага мастацтва, адзін з нямногіх на Беларусі, што цудам захаваўся да нашага часу. Планіроўка ансамбля рэгулярная сіметрычна-восевая, у цэнтры знаходзіцца двухпавярховы панскі дом. Аднапавярховыя бакавыя флігелі і капліца-пахавальня не зберагліся. За домам – парк рэгулярнага тыпу з цэнтральнай і дзвюма бакавымі паралельнымі алеямі, якія выходзяць да ракі Лясная.

Галіна Фёдараўна Скакун (у дзявоцтве Асіюк) нарадзілася 10 кастрычніка 1943 г. у в. Барысы Дамачаўскага (цяпер Брэсцкага) раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў арыштаваны немцамі, неўзабаве памёр ад туберкулёзу. Маці, Галіна Іванаўна Асіюк, у 1950-я гг. – перадавая даярка, Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Галіна з ранніх гадоў прызвычайвалася да цяжкой сялянскай працы, дапамагала маці..

Ніна Аляксееўна Гурская нарадзілася 1 снежня 1933 г. у в. Блювінічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У дзяцінстве трапіла пад нямецка-фашыскую акупацыю (1941–1944). Марыла вывучыцца на агранома, але паступіць у сельгасакадэмію не склалася. Закончыла аднагадовыя бібліятэчныя курсы пры Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага (1952), атэставана як бібліятэкар трэцяга разраду.

У 1953–1967 гг. — бібліятэкар Тамашоўскай сельскай бібліятэкі Брэсцкага раёна, бібліятэкар клуба вайсковай часткі 2187. З 1967 г. — у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Спачатку — бібліятэкар чытальнай залы, бібліёграф даведачна-бібліяграфічнага аддзела, у 1971–1974 гг. — галоўны бібліятэкар даведачна-бібліяграфічнага аддзела. У 1964–1969 гг. завочна навучалася ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».

Юрый Аляксандравіч Іваноў нарадзіўся 7 студзеня 1943 г. у в. Дубкі Іздзешкаўскага (цяпер Сафонаўскага) раёна Смаленскай вобласці. Маці памерла ў час родаў, а бацька загінуў на фронце. Выхоўвала Юрыя цёця — маміна сястра. Пасля вайны ў Брэсце служыў пагранічнікам яго дзядзя, які забраў сястру з Юрыем з вёскі, дзе яны бедавалі, туліліся ў зямлянцы. Для Юрыя Брэст стаў родным горадам.

З адзнакай закончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «геаграфія і біялогія» (1969). Працаваў старшынёй студэнцкага прафкама істытута (1969–1973). У 1973–1983 гг. — дырэктар школ у Кобрынскім і Брэсцкім раёнах. Дырэктар Знаменскай, Гершонскай і Тамашоўскай сярэдніх школ, у апошняй стаў адным са стваральнікаў музея касманаўтыкі.

Аляксандр Абрамавіч Завідаў нарадзіўся 17 сакавіка 1923 г. у в. Забалацце Таржокскага раёна Цвярской вобласці. Закончыў пачатковую школу ў в. Кажэўнікава, перайшоў у пяты клас Высокаўскай сярэдняй школы. Неўзабаве сям’я пераехала ў г. Петразаводск, дзе Аляксандр закончыў СШ № 5. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў на заводзе.

У в. Сычы Брэсцкага раёна яшчэ ў ХVІ ст. існавала царква Святога Духа, звесткі аб якой знаходзяцца ў «Инвентаре королевских деревень Нехолстов и Сычей, лежащих в Брестском воеводстве» за 1566 г. Па дадзеных Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці царква была пабудавана ў 1526 г. У ХVІІ альбо ў ХVІІІ стст. была пабудавана уніяцкая царква. На яе месцы ў 1822 г. памешчыкам Іосіфам Высоцкім была ўзведзена мураваная царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы.

Старонка 1 з 10